Тыдзень студэнцтва 2019



Пачаўся „Тыдзень студэнцтва”, які ладзіць нацыянальны студэнцкі саюз „Задзіночанне беларускіх студэнтаў” (ЗБС).  У Менску адбудзецца шэраг адукацыйна-забаўляльных мерапрыемстваў. Сярод іх дыскусія „Чаго не хапае студэнцкаму актывізму?”Завершыцца тыдзень 16 лістапада івэнтам „Што такое кам’юніці і як з ім працаваць?”.

 Падрабязней – на сайце „Задзіночання беларускіх студэнтаў”.

Кажа актывістка ЗБС Дар’я Рублеўская:

– ЗБС штогод ладзіць „Тыдзень студэнцтва”, які прымеркаваны да міжнарожнага Дня салідарнасці студэнтаў, які адзначаецца 17 лістапада. У гэтым годзе мы працягваем традыцыю і запускаем шэраг івэнтаў. 

17 лістапада абранае невыпадкова. У кастрычніку 1939 года ў акупаванай нацыстамі Чэхаславакіі пражскія студэнты і выкладчыкі выйшлі на дэманстрацыю. У выніку 17 лістапада 1939 года было арыштавана і зняволена ў канцлагерах больш за 1200 студэнтаў. Праз два гады пасля гэтага ў Лондане прайшла Міжнародная сустрэча студэнтаў, дзе было вырашана зрабіць гэтую дату Міжнародным студэнцкім днём.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск