Тыграняты Гарадзенскага заапарку сталі зоркамі інтэрнэту
Гарадзенскі заапарк у 20-секундным відэароліку паказаў двух амурскіх тыгранятаў, якія нарадзіліся 9-га красавіка.
З моманту нараджэння для тыгранятаў і іх мамы ўсталявалі адмысловы «рэжым цішыні». Работнікі заапарка асцярожна кармілі звяроў, імкнучыся кантактаваць з імі як мага меньш, каб тыгрыца-мама не раўнавала і не адмовілася ад сваіх малых. Толькі на днях тыгрыцу і маленькіх тыгранятаў змаглі выпусціць з вальера.
Вядома, што народжанай дзяўчынцы-тыграняці ўжо далі імя Хельга. А вось як назавуць хлопчыка-тыграня, вырашаць наведвальнікі. Бацькі тыгранятаў – амурскі тыгр Шархан і тыгрыца Тайга, якіх прывезлі ў Гародню з Расеі.
Паводле vgr.by
Фота grodnozoo.by
