Тысяча населеных пунктаў была абясточана з-за моцнага ветру



Згодна са звесткамі ДВА „Белэнерга”, за мінулыя суткі на тэрыторыі Беларусі з-за парываў ветру, якія дасягалі 27 метраў за секунду, перыядычна парушалася электразабеспячэнне 996 населеных пунктаў.

Па стане на 6.00 22 красавіка без электразабеспячэння заставаліся шэсць населеных пунктаў і дзевяць трансфарматарных падстанцый у Магілёўскай, Менскай і Віцебскай абласцях.

Паводле інфармацыі МНС, пацярпелі 15 населеных пунктаў у трох раёнах Магілёўскай вобласці, трох раёнах Менскай і адным — Віцебскай вобласці. Пашкоджаныя дахі трох жылых дамоў, двух аб’ектаў сацкультбыту і 24 сельскагаспадарчых будынкаў. Зафіксаваныя 34 выпадкі небяспечных падзенняў дрэў у Магілёўскай (20), Менскай (8) абласцях і Манску (6), у выніку якіх пашкоджаныя тры легкавыя аўтамабілі. Ніхто не пацярпеў. Работнікі МНС і іншых арганізацый распілавалі і прыбралі дрэвы, якія зваліліся. Вядуцца аднаўленчыя работы.

БелаПАН