Тысячы асобаў праходзяць па крымінальных палітычных справах
Нягледзячы на тое, што палітвязні ў сувязі са сканчэннем тэрміна пакарання выходзяць на волю, штодня іх колькасць толькі расце. Па стане на 17 жніўня гэтая лічба склала 1297 чалавек.
Кажа юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка:

– Колькасна лідзіруюць тыя, хто асуджаецца за ўдзел у мірных сходах па частцы 1 артыкула 342 (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Так яно фармулюецца. Наступная даволі шырокая група, гэта тыя, хто пазбаўляюцца свабоды за выказванне свайго меркавання і за паклёп на Лукашэнку.
Павал Сапелка дадаў, што на самой справе невядома, колькі ў Беларусі асобаў праходзіць па крымінальных палітычна матываваных справах, але гэта тысячы людзей, у тым ліку, якія накіраваны ў выпраўленыя ўстановы адкрытага тыпу ці хто знаходзіцца на хатняй хіміі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
