У Чарнігаве адбудзецца з’езд руху „Разам”
Напрыканцы верасня ў Чарнігаве адбудзецца IV з’езд Руху Салідарнасці “Разам”
Гаворыць адзін з лідараў руху Вячаслаў Сіўчык:
– Будзе абавязкова зварот да беларусаў Беласточчыны. Ёсць адна частка беларускай нацыі, якая аб’ектыўна не можа быць пад кантролем КДБ Рэспублікі Беларусь, як доччынай структуры Лубянкі, гэта як раз беларусы Беласточчыны. Яны маюць уласны інстытут, вельмі добрыя людзі ёсць у замежжы і ў іншых краінах, але сваіх беларускіх інстытутаў, газет, радыёстанцый, ліцэяй, школ, яны не маюць. Таму трэба, каб хтосьці перадаў ім гэты сігнал, бо людзі не зусім адэкватна разумеюць, якія часы наступаюць.
Рух Салідарнасці “Разам” зарэгістраваны ў замежжы, таму і ягоны з’езд пройдзе ва Украіне – у Чарнігаве. Паралельна з ім там адбудуцца і іншыя беларускія мерапрыемствы.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск