У 13-ці рэгіёнах краіны існуе небяспека падтаплення



Па дадзеных ратавальнікаў, у ваколіцах Мазыра і Пінска “прачнулася” рака Прыпяць, каля Гомеля і Слаўгарада – Сож. Гаворка невядзецца пра маштабны надыход вясенняй вады.

Тым не менш важна ўтрымоўваць у норме санітарныя паказчыкі ў мясцовасці падтапленняў, адзначае эпідэміёлаг Вера Касцюкевіч:

– Што такое павадак – гэта падняцце ўзроўню вады ў рацэ, возеры ў выніку таяння снегу, моцных ліўняў ці пад’ёма грунтовых вод. Трэба ачысціць тэрыторыю ад таго, што прынесла вада – смецце, галіны, карчы ды іншыя адкіды, а таксама падрыхтаваць іх да вывазу на пляцоўкі збору камунальных адпадаў. 

Ратавальнікі паведамляюць, што былі прадпрынятыя антыпавадкавыя захады, а адпаведныя мерапрыемствы будуць ажыццяўляцца ў перыяд паводкі, каб мінімізаваць наступствы.

Беларускае Радыё Рацыя