У 1989 Саўмін паабяцаў ушанаваць ахвяр сталінізму
Споўнілася 26 гадоў з таго дня, калі была прынята пастанова Савета міністраў Беларусі пра ўвекавечанне памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у Курапатах. Ні адзін пункт з гэтай пастановы да сённяшняга дня не выкананы.
Кажа гісторык Ігар Кузняцоў:
– Тэма вельмі актуальная – гэта ўвекавечанне памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. Сёння мы зноў збіраемся для рашэння пытанняў, неабходна вярнуцца да тых праблемаў, якія былі пастаўлены ў мінулым годзе, у прыватнасці выданне ў электронным выглядзе “Чорнай кнігі сталінізму ў Беларусі”. Другое, важны вельмі прынцыпова момант, які будзе спрыяць рашэнню гэтых праблем, што ў гэтым годзе ў Беларусі прайшоў грамадскі трыбунал злачынстваў сталінізму.
„Напярэдадні 29 кастрычніка, Дня памяці ахвяраў палітрэпрэсіяў, павінна быць вынесена абвінаваўчае зняволенне”, – кажа Кузняцоў. „І яшчэ вельмі важны момант: 5 сакавіка спаўняецца 75 гадоў, калі на бюро ЦК ВКП (б) было прынята рашэнне пра ліквідацыю 22 тысяч афіцэраў польскага войска”.
БелаПАН
Фота wikipedia.org