Улады Берасця баяцца грамадскіх арганізацый?
Улады праігнаравалі форум недзяржаўных грамадскіх арганізацый вобласці.
Хаця іх асабіста запрашаў лідар моладзевай арганізацыі “Дзедзіч” Зміцер Шыманскі:
– Вельмі цяжка працаваць з уладай. Улады горада былі запрошаныя на форум. Шыманскі сказаў, адказалі, што паведамяць, але не паведамілі і нікога з уладаў горада не было.
Паводле Таццяны Тарасевіч, улады баяцца нават грамадскіх арганізацый, якія сваёй дзейнасцю дапамагаюць рабіць жыццё больш цікавым і камфортным:
– Не хочуць, каб людзі аб’ядноўваліся, а хочуць, каб яны сядзелі па дамах, па кватэрах сваіх, і нават не асабліва размаўлялі адзін з адным. Дзейнічаюць пра прынцыпу „Падзяляй і уладар”.
На форуме ў Берасці таксама адзначалася, што хоць улады і не дапамагаюць, то цяпер прынамсі менш шкодзяць дзейнасці грамадскіх актывістаў. Але да гэтага часу не даюць падатковых прэферэнцый бізнесоўцам-спонсарам недзяржаўных грамадскіх арганізацый.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце