У 2016 годзе камунальныя тарыфы павысяць на 10%
Павышэнне тарыфаў на аплату паслугаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі абяцаюць беларускія ўлады ўжо ў наступным годзе. У праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі закладзена, што цягам 2016-2020 гадоў насельніцтва будзе пакрываць 60 працэнтаў ад кошту паслугаў. Апытаныя на цэнтральных вуліцах Берасця грамадзяне распавялі, як яны ставяцца да рашэння ўладаў:
– І так шмат паўсюль плаціць трэба – дзе толькі можна, то гэта дадатковая фінансавая нагрузка на людзей.
– Няхай дадуць заработную плату.
– Так, галоўнае каб была зарплата. У нас няма заробкаў на камуналькі.
– Што яны паднімаюць? Яны паднімаюць кошты, а якасць застаецца ранейшай.
Плануецца, што ў 2016 годзе павышэнне тарыфаў адбудзецца пакуль толькі на 10 працэнтаў, аднак з кожным годам гэтая лічба будзе павялічвацца.
Беларускае Радыё Рацыя