У 2017 годзе Беларусь наведала 282,7 тыс арганізаваных турыстаў
Колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Беларусь у 2017 годзе, склала 282,7 тыс. чалавек, паведаміў Белстат.
Для параўнання, у 2016 годзе гэты паказчык складаў 217,4 тыс. Такім чынам, за год ён павялічыўся на 65,3 тысячы.
Найбольшая колькасць прыбыўшых арганізаваных турыстаў і экскурсантаў у 2017 годзе прыпадала на расейскіх грамадзян — 67,7%, або 191,5 тыс. (у 2016 годзе — 171,1 тыс.).
Сярод іншых краін лідарамі па колькасці наведванняў Беларусі з’яўляліся Літва (26,2 тыс.), Польшча (22,7 тыс.), Латвія (6,5 тыс), Украіна (4,4 тыс.), Кітай (3,2 тыс.), Германія (3,1 тыс.), Эстонія (2,8 тыс.), Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (2 тыс.), Ізраіль (1,6 тыс.).
Сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў у Беларусі ў 2017 годзе склала 4 дні (у 2016-м — таксама 4 дні).