У 2018 годзе беларускія спажыўцы скардзіліся на гандляроў 12 тысяч разоў



Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Менску начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іна Гаўрыльчык.

– Сумесна з гарвыканкамамі было разгледжана 12 тысяч зваротаў спажыўцоў. Па выніках вынесена 439 прадпісанняў і складзена 1159 пратаколаў.

У Беларусі правамі спажыўцоў таксама займаюцца 22 грамадскія аб’яднанні, 10 з якіх падалі інфармацыю ў МАРГ за 2018 год. Паводле іх звестак, летась было пададзена ў суд 1.776 іскаў аб абароне правоў спажыўцоў і вырашана 394 спрэчкі ў дасудовым парадку.

Беларускае Радыё Рацыя