У 2018 годзе на Гарадзеншчыну прыехала больш за 200 бязвізавых турыстаў



Як распавёў старшы афіцэр аддзялення інфармацыі і прапаганды аддзела ідэалагічнай работы Гарадзенскай памежнай групы Міхаіл Скарына, першага і другога студзеня 2018 года бязвізавыя турысты перасеклі мяжу ў пунктах пропуску Брузгі (Кузніца Беластоцкая) і Прывалка (Райгардас).

Нягледзячы на ​​тое, што ў лік пунктаў пропуску для бязвізавага ўезду увайшоў чыгуначны вакзал, чаго не было раней, пакуль магчымасцю прыехаць да нас на цягніку ніхто не скарыстаўся. Не было ні аднаго замежнага турыста без візы і ў цягніку Кракаў – Гародня, які прыбыў у Гародню 2 студзеня.

Нагадаем, Указ прэзідэнта Беларусі  №462 „Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян» уступіў у сілу 1 студзеня 2018 года. З гэтага дня турысты атрымалі права гасцяваць у нас не пяць дзён, як было раней, а дзесяць.

Сёння бязвізавы рэжым дзейнічае ў Гарадзенскім раёне, ён увесь увайшоў у турысцка-рэкрэацыйны парк „Аўгустоўскі канал». Раней замежным гасцям без віз для наведвання былі адкрыты Аўгустоўскі канал і бліжэйшыя ваколіцы, а таксама абласны цэнтр.

З першага студзеня бязвізавыя турысты атрымалі магчымасць пагасціць і ў Свіслацкім раёне. Ён увайшоў у турысцка-рэкрэацыйную зону «Берасце», на тэрыторыю якой таксама можна патрапіць без візы.

grodnonews.by