У 82 населеных пунктах Віцебшчыны аднаўляюць падачу электрычнасці
Энергетыкі працягваюць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, ліквідуючы аварыйныя адключэнні, выкліканыя мокрым снегам і мяцеліцай. Пра гэта паведамілі на сайце РУП «Віцебскэнерга».
Як адзначылі на прадпрыемстве, па стане на 12:00 гадзін 4 студзеня працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння ў 82 населеных пунктах вобласці. У асноўным гэта ранішнія адключэнні сённяшняга дня.
У ліквідацыі наступстваў стыхіі задзейнічаныя 34 брыгады ў складзе 97 чалавек, 33 адзінкі тэхнікі. Вядуцца аператыўныя пераключэнні, спажыўцоў засілкоўваюць па рэзервовых схемах электразабеспячэння. Для аднаўлення энергазабеспячэння насельніцтва выкарыстоўваюцца дызель-генератарныя ўстаноўкі.
Складанае метэастановішча працягвае захоўвацца ў Верхнядзвінскім, Расонскім і Полацкім раёнах, дзе яшчэ ідзе мокры снег з парывамі ветру.
Са снежня 2020 года персанал РУП «Віцебскэнерга» працуе ў рэжыме павышанай гатоўнасці. Найбольш пацярпелі з-за стыхіі Віцебскі, Аршанскі, Гарадоцкі і Лёзненскі раёны. Да вечара 31 снежня было адноўлена электразабеспячэнне больш за 600 населеных пунктаў. Тыя, што засталіся адключэння ліквідаваныя 1 студзеня.
Аднак 2 і 3 студзеня ў асобных раёнах вобласці зноў была непагадзь, прайшоў моцны мокры снег з мяцеліцай. Пад цяжарам наліплага снегу падалі і нахіляліся дрэвы, не вытрымлівалі нагрузкі драты і апоры ЛЭП.
Фота: РУП «Віцебскэнерга»