У 95-гадовай бабулі Дзяніса Івашына прайшоў ператрус



Жонка Дзяніса Івашына Вольга паведаміла ў сваім фэйсбуку, што прадстаўнікі праваахоўных органаў прыйшлі сёння, 15 сакавіка, з ператрусам да 95-гадовай бабулі журналіста

«Сёння з ператрусам заявiлiся i да 95-гадовай хворай бабулi Дзянiса, хоць ён там не жыве i нiякiх ягоных рэчаў там не было», — напісала Вольга Івашына.

Гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі ўвечары 12 сакавіка. Ператрус у яго кватэры ішоў больш за тры гадзіны, яго ладзілі пяцёра супрацоўнікаў КДБ. Пасля гэтага яны паехалі ладзіць ператрус у яго бацькоў, якія жывуць у прыгарадзе Гародні. Забралі ўсе носьбіты інфармацыі (тэлефоны, ноўтбукі, камп’ютары), сім-карты, банкаўскія карткі, нататнікі ды інш. І вось цяпер завіталі да бабулі.