У адной з кавярняў Варшавы быў заўважаны Юры Васкрасенскі



У адной з кавярняў Варшавы быў заўважаны Юры Васкрасенскі — некалі сябра штаба Віктара Бабарыкі, а цяпер адэпт рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта піша тэлеграм-канал Антона Матолькі:

„Замест таго, каб увесці візавы бан на фігурантаў падзей 2020 года (фальсіфікатараў, суддзяў, сілавікоў, наменклатуру і іншых саўдзельнікаў рэжыму Лукашэнкі) і іх прамых сваякоў — еўрапейскім палітыкам прасцей гучна заяўляць пра візавы бан для ЎСІХ беларусаў”.

Што да Польшчы, то ўлады краіны збіраюцца забараніць выдачу віз расейцам. Пра беларусаў размова пакуль не ішла.