У аэрапорце Менска затрымалі аднаго з лідараў пратэстаў у Інгушэціі (абноўлена)



Інгушскага апазіцыйнага блогера і журналіста Ісмаіла Нальгіева, затрыманага 8 мая ў мінскім аэрапорце пры выездзе з Беларусі, будуць судзіць 10 мая ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска. Пра гэта паведаміў у „Фэйсбуку” прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Барыс Гарэцкі.

* * * 

У сераду, 8 траўня, каля 12 гадзін, у аэрапорце Менска быў затрыманы інгушскі грамадзянскі актывіст, блогер і журналіст Ізмаіл Нальгіеў. Ён таксама з’яўляецца кіраўніком грамадскай арганізацыі „Выбар Інгушэціі”. Як паведамляецца ў фэйсбуку, ён павінен быў вылецець у Еўропу. Ізмаіл Нальгіеў прайшоў рэгістрацыю і дагляд, але за гадзіну да вылету яго затрымалі на памежным кантролі, патлумачыўшы гэта тым, што ён нібыта знаходзіцца ў вышуку.

Вядома, што яго перадалі супрацоўнікам беларускай міліцыі. Міліцыя звязалася з ініцыятарамі вышуку ў Інгушэціі, якія папрасілі прывесці яго ў Смаленск і перадаць інгушскім паліцыянтам.

Як паведаміў у фэйсбуку юрыст „БАЖ” Алег Агееў, дзяжурны па АУС ў аэрапорце паведаміў, што без працэсуальнага афармлення ў Расейскую Федэрацыю яго не выдадуць.

ПЦ “Вясна”