У аэрапорце Варшавы самалёт здзейсніў пасадку без пярэдняга шасі
Самалёт польскай авіякампаніі LOT ўвечары 10 студзеня аварыйную пасадку ў варшаўскім аэрапорце імя Фрэдэрыка Шапэна.
У самалёце рэйса LOT нумар LO3924, які ляцеў з Кракава ў Варшаву не выйшла пярэдняе шасі. У час прызямлення насавая частка самалёта ўдарылася аб узлётна-пасадачную паласу. На борце самалёта знаходзіліся 63 асобы — 59 пасажыраў і 4 члены экіпажу. Кіраўніцтва аэрапорту запэўнівае, што ніхто не быў паранены.
На час ратавальнай аперацыі аэрапорт быў зачынены на 4 гадзіны — самалёты не прызямляліся і не выляталі.
