У Афганістане беспілотнік адкрыў агонь па мірных жыхарах



У афганскай правінцыі Герат беспілотны лятальны апарат адкрыў агонь па мірных жыхарах, загінулі 11 чалавек, паведамляе тэлеканал TOLO News.

Па словах відавочцаў, сярод забітых восем дзяцей. Падрабязнасці здарэння пакуль не паведамляюцца.

Ні адна з радыкальных груповак, якія дзейнічаюць у рэгіёне, пакуль не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт.

БелТА