У агракамбінаце „Сноў” працягваюць шэльмаваць Вячаслава Сырыцу
У агракамбінаце „Сноў” Нясвіжскага раёна амаль год працягваюць шэльмаваць старэйшага работніка камбіната Вячаслава Сырыцу.
Кіраўнік гаспадаркі і адначасова чалец верхняй палаты Савета Рэспублікі Беларусь Мікалай Радаман не хоча прызнаць сваю памылку адносна заслужанага работніка агракамбіната з 50-гадовым стажам, які за паўстагоддзя працы не меў ніводнага спагнання, а толькі падзякі, быў узнагароджаны Ордэнам Славы 3 ступені. Беспадстаўна абвінавацілі паважанага чалавека ў выкраданні 5 літраў паліва, кажа Вячаслаў Сырыца:
– На працы па прыбору ў мяне паказала павышаны расход паліва. На заўтра мяне выклікалі і сказалі, што было скрадзена паліва. Ніхто не разбіраўся. У мяне быў перарасход паліва таму, што была пашкоджана паліўная трубка.
Сырыцу пазбавілі звання Заслужанага работніка, вывелі з чальцоў праўлення і пазбавілі ўсіх даплат на цэлы год.
Работнік адстаяў сваё права ў Нясвіжскім раённым судзе ў жніўні месяцы. У Радамана не было падстаў яго абскарджваць. І ён пайшоў іншым шляхам, кажа праваабаронца Сяргей Гоўша:
– Радаман яўна падгаварыў нясвіжчкага ўчастковага, каб той склаў матэрыял, што Сырыца вінаваты, і той зрабіў. Але справу ён спыняе таму, што ўжо прайшоў тэрмін.
Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Нягледзячы, што пратакол участковага быў адменены Несвіжскім раённым судом, пракурор Менскай вобласці зыходзячы з гэтай фіктыўнай паперыны, апратэстоўвае рашэнне Нясвіжскага раённага суда ў прэзідыўме Менскага абласнога суда. Які прымае рашэнне судзіць Вячаслава Сырыцу па-новаму. Незаконныя дзеянні абласнога суда спадар Сырыца апратэставаў у Вярхоўным судзе. Цяпер чакае адтуль адказ.
Беларускае Радыё Рацыя