У Альпах загінулі пяць альпіністаў



У Альпах на тэрыторыі Аўстрыі загінулі пяцёх альпіністаў, яшчэ адзін аматар скарэння гор цяжка траўмаваны, паведаміла 27 жніўня агенцтва APA.

Паведамляецца, што трагедыя здарылася ў раёне камуны Крымль на тэрыторыі федэральнай зямлі Зальцбург. Паводле папярэдняй інфармацыі альпіністы разбіліся ў выніку таго, што падралася страхоўкавая вяроўка, якой яны былі звязаны. Здарэнне адбылося прыкладна на вышыні 2,328 метраў над роўнем мора.

Стан шостага пацярпелага альпініста крытычны, яго завезлі ў адзін з шпіталяў Зальцбурга.

Беларускае Радыё Рацыя