У амбасадзе Літвы спынілі выдачу льготных візаў на перапахаванне паўстанцаў



Амбасада Літвы ў Беларусі прыпыніла рэгістрацыю на выдачу льготных візаў для наведвання жалобных мерапрыемстваў у Вільні, звязаных з перапахаваннем парэшткаў паўстанцаў 1863 года. Пра гэта гаворыцца на сайце дыппрадстаўніцтва.

Спачатку планавалася, што заяўкі на індывідуальную візу можна будзе падаваць у электронным выглядзе да 5 лістапада ўключна.

Як патлумачылі „Свабодзе” ў літоўскім кансуляце ў Менску, рашэнне звязана з надзвычай высокай актыўнасцю беларусаў – на гэты момант ужо аформлена больш за 1000 візаў, і колькасць ахвотных не зніжаецца. Прадстаўнікі амбасады пакуль не ведаюць, прыпынена працэдура рэгістрацыі цалкам або ўсё ж будзе адноўленая.

Фота 15min.lt