У амбасадзе ЗША прайшла выстава „Праўда пра Курапаты”



У аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі з 24 па 29  сакавіка прайшла выстава „Праўда пра Курапаты: Факты. Дакументы.Сведчанні”.

prauda_pra_kurapaty_logo

Па словах аднаго з яе арганізатараў, журналіста і грамадскага дзеяча Марата Гаравога, гэта стала магчыма таму, што часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд пабываў на першай выставе пра Курапаты, якая адбылася ў канцы лістапада 2015 года ў Палацы мастацтваў. Калі ён даведаўся, што выстава працягнецца толькі 3 дні, то прапанаваў арганізатарам з грамадскай ініцыятывы „Эксперты ў абарону Курапатаў” і мастацкай суполкі „Пагоня” працягнуць яе ў памяшканні  амбасады, – распавёў Марат Гаравы.

– Выстава адбылася. Мы вельмі ўдзячныя спадару Скоту Роланду і ўсім супрацоўнікам амбасады за тое, што яны нас запрасілі і далі магчымасць яе правесці. Гэта вельмі важна, таму што на адкрыцці прысутнічалі не толькі амерыканскія дыпламаты, але і дыпламаты краінаў Еўразвязу. Гэта сведчанне падтрымкі нашай справы і падтрымкі Курапатаў. Па-другое, вельмі важна тое, што выставу паглядзелі тыя менчукі і жыхары Беларусі, якія не змаглі яе пагладзець у іншых месцах, і не паспелі паглядзець у Палацы мастацтваў.

„І зараз гэтае мерапрыемства, якое мы зрабілі разам з амбасадай ЗША, становіцца своеасаблівым стартам для нашых вандровак па Беларусі”, – сказаў Марат Гаравы.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота novychas.by