У Амелянцы збіраюць грошы на школьную прыбіральню
Пра гэта паведамляе інтэрнэт-супльнасць «Камянецкая паказуха». Праект некамерцыйны і праводзіцца ў межах кампаніі «#абаронімшколу», прысвечанай захаванню апошняй сярэдняй беларускамоўнай школы Камянецкага раёна ад закрыцця. Кажа настаўнік згаданай навучальнай установы:
– Калі б зрабілі гэты ўнутраны туалет, правялі ваду, а можа яшчэ і спортзал пабудавалі, то ніхто б не адмовіўся б. Але добра, мы і без гэтага можам. Я больш за тое скажу, праз платформу краўдфандынга мы можам назбіраць гэтыя грошы і зрабіць. Проста вось гэтыя прычыны – гэта падставы для таго , каб „без шуму і пылу” школу закрыць. Школа не адпавядае санітарным мовам і ўсё.
Падрабязней пра праект можна пачытаць на Facebook і Vk старонках інтэрнэт-супольнасці «Камянецкая паказуха».
***
Падтрымаць праект можна двума спосабамі:
-
Папоўніць баланс нумара тэлефона МТС: +375333609850
-
Перавесці грошы на карту Беларусбанка: 9112 0001 6074 9053 тэрмін дзеяння 01/21.
Мэта: ўсталяваць на тэрыторыі навучальнай установы панэльны санвузел, які будзе адпавядаць усім патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: vk.com/@kamenec_by