У амерыканскай школе адкрыўся беларускі клас



У школе Community Outreach Academy, размешчанай у прыгарадзе сталіцы штата Каліфорнія горада Сакрамэнта ў зоне кампактнага пражывання славянскай дыяспары, адкрыўся клас беларускай мовы і літаратуры.

000022_84E27C508B3D96D243258014005298C9_794824

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі. У школе праходзяць навучанне каля 1 тыс. 300 навучэнцаў ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў, у большасці сваёй дзеці славянскіх імігрантаў, у тым ліку выхадцаў з Беларусі. Колькасць беларускіх дзяцей, якія навучаюцца ў школе, расце.

000022_590778_big

Ідэя адкрыцця беларускага класа ўзнікла падчас наведвання школы ў студзені 2016 года беларускай дэлегацыяй, якая знаходзілася ў Каліфорніі з візітам, і была паспяхова рэалізавана дзякуючы намаганням дырэктара школы Ларысы Ганчар, якая нарадзілася ў Беларусі, і пры садзейнічанні з боку МЗС Беларусі, пасольства ў ЗША і Гарадзенскага гарвыканкама, які перадаў школе неабходныя вучэбна-метадычныя матэрыялы.

Фота МЗС