У Анкары напалі на рэдакцыю турэцкай газеты Hurriyet
У Анкары напалі на рэдакцыю турэцкай газеты Hurriyet. Пра гэта ў суботу, 12 снежня, паведамляе Cumhuriyet.
Па дадзеных паліцыі, невядомыя на аўтамабілі абстралялі будынак рэдакцыі газеты. Усяго ў будынак патрапіла пяць-шэсць куль.
Паліцыя паведамляе, што пацярпелых няма.
Hurriyet – адна з найбольш папулярны турэцкіх газет. Яе тыраж складае 400 тысяч асобнікаў.
