У Анжалікі Борыс у СІЗА значна пагоршыўся стан здароўя



У старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анжалікі Борыс у СІЗА значна пагоршыўся стан здароўя. Пра гэта паведамляе Польскае радыё са спасылкай на намесніка старшыні Саюзу палякаў Марэка Занеўскага. Паводле яго, Борыс «неабходная дапамога лекараў».

Занеўскі заявіў, што арганізацыя, адвакаты і польскія ўлады спрабуюць рабіць усё, каб Борыс атрымала медыцынскую дапамогу, але пакуль безвынікова. Ён дадаў, што з Анжалікай Борыс і журналістам Анджэем Пачобутам «няма сувязі». Анжаліка Борыс — фігурантка «справы палякаў», у рамках якой быў арыштаваны і журналіст Андрэй Пачобут.

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Борыс і Пачобута палітычнымі вязнямі і дамагаецца іх вызвалення, такую ж пазіцыю маюць і ўлады Польшчы.

Фота: pap.pl