У аптэках Польшчы пачалі прадаваць марыхуану па рэцэптах
Закон аб легалізацыі продажу марыхуаны ў медыцынскіх мэтах уступіў у сілу ў Польшчы яшчэ ў 2017 годзе. Аднак прадаваць у аптэках яе сталі толькі з 17 студзеня гэтага года.
Цяпер грамадзяне Польшчы могуць па рэцэпце замовіць неабходны для лячэння прэпарат. Пастаўляе марыхуану ў Польшчу канадская кампанія Spectrum Cannabis. Лячэбная марыхуана вырошчваецца ў лабараторных умовах. Паводле ацэнак, першай партыі лячэбнай марыхуаны хопіць на месяц лячэння 500 пацыентаў.
Медыцынскі канабіс звычайна прызначаюць пацыентам пры хіміятэрапіі, для паляпшэння апетыту ў хворых СНІДам, а таксама супраць хранічных боляў і цягліцавых спазмаў.
Усяго ў Польшчы марыхуана ў медыцынскіх мэтах патрэбна прыкладна 300 тысячам пацыентам.
