У аптэках заявілі пра рост коштаў на лекі з 1 лютага



Аптэчныя сеткі рыхтуюцца да падаражання лекаў і медыцынскіх вырабаў. З лютага падаражанне складзе каля 10%.

«Падаражэе амаль усё», – сказалі tut.by у адной з аптэчных сетак. Прадстаўнікі яшчэ двух таксама кажуць пра тое, што з-за павышэння стаўкі падатку на даданую вартасць вырастуць цэны на большасць пазіцый. Некаторыя ўдзельнікі рынку рэкамендуюць тым, у каго хранічныя захворванні і трэба пастаянна прымаць прэпараты, купіць іх у студзені да падаражання.

З 1 студзеня чыноўнікі паднялі стаўкі падатку на даданую вартасць на ўвоз і продаж лекаў і медыцынскіх вырабаў. З гэтага месяца тыя партыі тавару, якія ўвозяць у краіну, павінны абкладацца ПДВ у 10%, а на лекі і медыцынскія вырабы, якія ўвезеныя да гэтага года,  трэба перагледзець кошты да 1 лютага. Аптэчныя сеткі распавядаюць, што маюць намер «цягнуць да апошняга» з павышэннем цэн, гэта значыць да пачатку лютага.

Беларускае Радыё Рацыя