У арміі раптоўная праверка баявой і мабілізацыйнай гатовасці
25 студзеня пачалася раптоўная комплексная праверка баявой і мабілізацыйнай гатовасці пачалася 25 студзеня ва Узброеных сілах Беларусі, пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Праверка праводзіцца пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба УС — першага намесніка міністра абароны Аляксандра Вальфовіча.
Паведамляецца, што асноўнай мэтай комплексу мерапрыемстваў з’яўляецца „праверка і падвышэнне роўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці і здольнасці злучэнняў і вайсковых часцей выканаць свае задачы па прызначэнні ў сучасных умовах”.
„Некаторыя воінскія часці і падраздзяленні ўжо атрымалі задачу на прывядзенне ў вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці, — адзначылі ў Мінабароны. — Так, у прыватнасці, аддадзенае адпаведнае распараджэнне на даўкамплектаванне і прывядзенне ў баявую гатоўнасць адной з вайсковых частак 120-й гвардзейскай механізаванай брыгады”.
„Дзеянні войскаў пройдуць практычна на ўсіх палігонах Узброеных сіл і асобных участках мясцовасці, — адзначылі ў Мінабароны. — Улічваючы спецыфіку выкананых задач, войскам трэба будзе дзейнічаць у розных умовах — пераадольваць водныя перашкоды, адпрацоўваць вучэбна-баявыя задачы днём і ноччу, як у лясных масівах, так і ў населеных пунктах. Пільная ўвага будзе нанадзеная стану тэхнікі і ўзбраення, а таксама працы сістэм забеспячэння”, — падкрэслілі ў ваенным ведамстве.
Завяршыць праверку плануецца правядзеннем кантрольных заняткаў і тактычных вучэнняў з баявой стральбой рознага роўню.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: mil.by