У Аршанскім раёне згарэла 20 т сена
30 чэрвеня ўвечары ў цэнтр аператыўнага кіравання Аршанскага МНС паступіла паведамленне аб загаранні стога сена ў вёсцы Гародня Аршанскага раёна, гаворыцца на сайце МНС.
Пасля прыбыцця да месца выкліку назіралася на поле адкрытае гарэнне сцірты сена, памерамі 8х60 м, вышыня 3 м. Сена належыць ААТ „Аршанскі райаграсэрвіс”.
Пажар ратавальнікамі лакалізаваны і ліквідаваны.
У выніку пажару знішчана 20 тон сена. Работнікамі МНС сумесна з работнікамі ААТ „Аршанскі райаграсэрвіс” выратавана 60 тон сена. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – падпал (вінаватая асоба устанаўліваецца).
