У арыштаванага палітолага Шклярава пагоршылася здароўе



Адвакат арыштаванага 29 ліпеня палітолага Віталя Шклярава Антон Гашынскі паведаміў пра рэзкае пагаршэнне здароўя свайго падабароннага пасля захворвання на COVID-19 у СІЗА. Пра гэта піша Tut.by.

Паводле адваката Гашынскага, у СІЗА Шклярава не лячылі, ён фактычна перанёс захворванне без адзінай таблеткі.

Пасля хваробы Шкляраў моцна схуднеў. «Сёння пры наведванні СІЗА адвакатам яго не вывелі. Заўтра буду спрабаваць яго наведаць раніцай. Не ведаю, ці будзе ён жывы», — сказаў Гашынскі.

Палітвязню Віталю Шкляраву 29 верасня падоўжылі тэрмін арышту яшчэ на два месяцы, прыкладна столькі ж ён ужо знаходзіцца ў менскім СІЗА. Жонка Шклярава — грамадзянка ЗША, дыпламатка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота:  day.gudkov.ru