У Ашмянах знайшлі мёртвым супрацоўніка міліцыі



Супрацоўніка міліцыі знайшлі мёртвым у Ашмянах. Цела 34-гадовага оперупаўнаважанага раённага ўпраўлення ўнутраных спраў знаходзілася ў яго асабістым аўтамабілі.

Па дадзеных TUT.by, труп міліцыянта знайшлі ўвечары 5 снежня. Папярэдне ўсталявана, што смерць не звязаная з выкананнем службовых абавязкаў. Следчы камітэт праводзіць праверку. Для вызначэння дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.