У аўдыторыі БНТУ знайшлі павешаным выкладчыка
Савецкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі выкладчыка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсітэта.
Як паведамілі агенцтву БелаПАН у Следчым камітэце, цела выкладчыка 1949 года нараджэння ў пятлі сёння каля 17-й гадзіны ў аўдыторыі знайшлі яго калегі.
Следчыя праводзяць агляд месца здарэння.