У Аўстрыі загінуў дальнабойшчык з Пінска



Трагедыя ў Аўстрыі. У суботу, 18 студзеня, 73-гадовы італьянскі кіроўца збіў на дарозе трох чалавек – гэта былі беларусы. Адзін з іх загінуў. ДТЗ адбылося каля поўдня ў аўстрыйскім горадзе Арнальдштэйн, недалёка ад граніц з Італіяй і Славеніяй. Легкавы аўтамабіль ехаў па заснежанай крутой дарозе, па супрацьлеглым баку ішлі тры пешаходы. Мяркуецца, што на павароце легкавушку занесла на людзей, іх прыціснула да агароджы і адкінула ў бок. У выніку аварыі два чалавекі пацярпелі, адзін загінуў. Паведамляецца, што дапамога пацярпелым прыйшла позна. Высвятляюцца прычыны здарэння. AUTO.TUT.BY высветліў, што загінулы – гэта 30-гадовы жыхар Пінска, які працаваў дальнабойшчыкам на літоўскую фірму па перавозках.

Фота tut.by