У аўтакатастрофе загінулі брамнік ФК „Віцебск”, яго жонка і сын



Футбольны клуб „Віцебск” паведаміў пра гібель у ДТЗ 27-гадовага брамніка Андрэя Шчарбакова, яго жонкі і шасцігадовага сына. Яшчэ адно дзіця дастаўленае ў бальніцу.

Дарожная аварыя здарылася 17 снежня прыблізна ў 19.00 у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Паводле інфармацыі ДАІ, на 543-м кіламетры трасы М1 легкавы аўтамабіль „Кіа” занесла, вынесла на сустрэчную паласу, дзе ён уляцеў у эвакуатар „Мерседэс”. Кіроўца эвакуатара не пацярпеў.

belapan.by