У аварыі на МКАД пацярпелі 10 аўтамабіляў
Дзесяць аўтамабіляў пацярпелі ў ДТЗ на Менскай кальцавой аўтадарозе. Аварыя адбылася сёння раніцай, паведамілі ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі. Першапачаткова сутыкнуліся тры аўто: два аўтамабілі Volkswagen і Renault. Кіроўцы, якія рухаліся следам, не паспелі зрэагаваць і сабралі так званы “паравоз”. У ім стала яшчэ сем машын.

