У аварыі пад Новасібірскам загінулі чацвёра беларусаў



Жудаснага аварыя адбылася каля 10.40 на 1298-м кіламетры трасы. Паводле папярэдніх дадзеных, 58-гадовы кіроўца Citroеn Xsara Picasso рухаўся з боку Омска ў кірунку Новасібірска, выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў фуру Volvo.

novosibirskaya_oblast_dtp_belorusy_1-xtopi

У выніку ДТЗ кіроўца Citroen, а таксама трое яго пасажыраў — 54-гадовая жанчына, 32-гадовы мужчына і 9-гадовы хлопчык — ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы здарэння. Кіроўца фуры не пацярпеў.

novosibirskaya_oblast_dtp_belorusy_2

„На Citroen — беларускія нумары. Кіроўца і 2 дарослыя пасажыры — сям’я: муж, жонка і сын. 9-гадовы хлопчык, мяркуючы па ўсім, іх блізкі сваяк. Муж, жонка і дзіця жылі ў вёсцы Юндзілы Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці на адной вуліцы, 31-гадовы мужчына жыў у Берасці,” — распавялі ў ДЗІБДР.

Па словах 47-гадовага кіроўцы фуры, ён убачыў, як аўтамабіль выязджае на сустрэчную паласу, пачаў сігналіць, ужыў меры экстранага тармажэння і паспрабаваў не дапусціць сутыкнення.

Паводле 

Фота: ГУ МНС па НСВ