У аварыі загінуў вядомы менскі лекар
У аварыі пад Валожынам разбіўся вядомы лекар, загадчык аддзялення 9-й сталічнай бальніцы. Лабавое сутыкненне здарылася 14 чэрвеня ўвечары на трасе М6 каля вёскі Пяршаі Валожынскага раёна.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з фурай. У выніку ДТЗ кіроўца легкавушкі ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Як высветлілася, за рулём быў лекар Яўген Сантоцкі. Яму было 37 гадоў.
Паводле tut.by
