У Бабруйску эвакуявалі больш за сто чалавек
Падазроная торба была выяўленая днём 7 чэрвеня на ўзбочыне праезнай часткі дарогі на вуліцы Савецкай у Бабруйску.
Фота sputnik.by
Як паведамілі БелаПАН ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, паведамленне пра падазроны прадмет паступіла ад бабруйчаніна, кіроўцы аднаго з прадпрыемстваў горада. На месца выяўлення торбы чорнага колеру з матэрыі памерамі 50 на 30 см выехалі прадстаўнікі сілавых службаў, медыкі, сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5527.
„Ажыццяўлялася перакрыцце руху транспарту па вуліцах Савецкай, Астроўскага. З двух гандлёвых цэнтраў па вуліцы Савецкай эвакуяваліся 103 чалавекі”, – паведамілі ў абласной міліцыі.
Пры аглядзе торбы выбухованебяспечных прадметаў выяўлена не было.
