У Бабруйску медыкі не дазволілі здымаць журналістам тэлеканала Беларусь 1
У Бабруйску медыкі не дазволілі здымаць групе журналістаў з дзяржаўнага тэлеканалу Беларусь 1. Раней бабруйскія лекары звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай разабрацца, там аператыўна зрэагавалі, але на самай справе сталі разбірацца з тымі, хто падпісваўся пад зваротам.
Так, напярэдадні, паводле інфармацыі шэрагу тэлеграм-каналаў, у тым ліку аднаго з найпапулярнейшых пад назвай «Беларусь головного мозга», было сабрана начальства ўсіх падстанцый, на якое ціснулі з мэтай далейшага ўздзеяння на падначаленых, каб подпісы былі адкліканыя. Здымачная група БТ прыехала ў горад, каб зняць рэпартаж пра тое, што вялікіх праблем, пра якія гаворыцца ў звароце ў адміністрацыю Лукашэнкі, няма.
Работнікі хуткай дапамогі не далі двум медыкам з начальства даць інтэрв’ю на тэлекамеру і пачалі распавядаць пра вялікія праблемы з медыкаментамі, сродкамі індывідуальнай абароны і вялікай колькасцю хворых.
Беларускае Радыё Рацыя