У Бабруйску прэзентавалі кнігу Бяляцкага і фільм пра Кукабаку
30-га кастрычніка ў дзень Ахвяраў палітычных рэпрэсій ў Бабруйску прэзентавалі кнігу праваабароцы Алеся Бяляцкага “Іртутнае срэбра жыцця”, напісаную ў зняволенні ў Бабруйскай калоніі, а таксама фільм “Дысідэнт”.
[Not a valid template]
Фільм “Дысідэнт”, прысвечаны беларускаму дысідэнту Міхасю Кукабаку Алесь Бяляцкі адзначыў: “Пасля такіх волатаў, як Міхась Ігнатавіч мне было значна лягэчй сядзець у сучаснй калоні”.
Фільм “Дысідэнт” распавядае пра Міхася Кукабаку – беларуса, які за свае перакананні амаль 17 гадоў правёў ў турмах, лагерах і закрытых псіхіятрычных лякарнях.
У 2014 годзе Міхась Кукабака па запрашэнні Праваабарончага цэнтру “Вясна” прыехаў у Беларусь.
Фільм раскрывае асаблівасці лёсу і характару Міхася Кукабакі: як можа адзін чалавек супрацьстаяць таталітарнай сістэме СССР, як не зламацца ў невыносных умовах савецкіх турмаў, як перамагчы страх, захаваць годнасць, не страціць перакананні.
Рэжысёр фільма Віктар Трацякоў кажа: “Міхась Кукабака – чалавек, якому ўсё жыццё ўдавалася спалучаць дзіцячую цікаўнасць да жыцця і адвагу з мудрасцю сталага чалавека”.
Гэта фільм пра правы чалавека, а таксама пра беларускую ідэнтычнасць, якую чалавек праносіць праз усё жыццё.
Пасля прэзентацыі кнігі і паказу фільму, адбылася дыскусія.
Беларускае Радыё Рацыя