У Бабруйску апазіцыя прэзентуе Цэнтр па працы з прыхільнікамі



22 верасня ў бабруйскім Цэнтры па працы з прахільнікамі дэмакратычных пераменаў пройдзе сустрэча са старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам, сустаршынём партыі БХД Паўлам Севярынцам і прадстаўніком кааліцыі „Талака” Віктарам Карняенкам. Бабруйскі цэнтр па працы з прыхільнікамі будзе пляцоўкай грамадскіх ініцыятываў, адзначае старшыня АГП.

– Сэнс Цэнтра па працы з прыхільнікамі – стварыць базу, пляцоўку для ўмацавання грамадзянскіх кааліцый у рэгіёнах, а другое, далучаць да грамадскай працы як мага большую колькасць людзей, праз мерапрыемствы, якія ладзяцца на гэтых пляцоўках, ці сіламі саміх цэнтраў.

Таксама пасля прэзентацыі бабруйскага Цэнтра па працы з прыхільнікамі адбудзецца прэзентацыя двух кніг – Паўла Севярынца і Анатоля Лябедзькі. Пачатак мерапрыемства сёння ў 18-й гадзін.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя