У Бабруйску сілавікі праводзяць ператрусы ў мясцовых актывістаў



У Бабруйску сілавікі праводзяць ператрусы ў мясцовых актывістаў. Ператрусы адбываюцца найменей у пяці чалавек. У некаторых забралі тэхніку.

„Раніцай у Бабруйску да людзей, якія выяўлялі актыўнасць з бел-чырвона-белымі сцягамі, прыйшлі так званыя сілавікі з ордэрамі на вобшук”, — расказалі відавочцы. Паводле некаторых звестак, ператрусы праводзяцца ў рамках крымінальнай справы “за абразу супрацоўнікаў міліцыі”.

Як расказала Свабодзе бабруйская актывістка АГП Галіна Смірнова, адзін з тых, да каго наведаліся праваахоўнікі, — Андрэй Сініца. Летась увосень яго затрымалі і судзілі за свечкі каля помніка ахвярам рэпрэсій. Таксама сям’ю пагражалі паставіць на ўлік як сацыяльна небяспечную.

Паводле суразмоўніцы, спачатку Андрэй адмаўляўся адчыняць дзверы, але ў выніку міліцыянты ўсё ж ўварваліся, сувязь з ім знікла. Яго сын пасля паведаміў, што канфіскавалі тэхніку і забралі бацьку. Сярод абвінавачванняў, якія агучвалі праваахоўнікі, — нібыта адсылаў за мяжу файлы. 

Беларускае Радыё Рацыя