У Бабруйску з пятага паверха скочыла 14-гадовая дзяўчына



Чатырнаццацігадовая жыхарка Бабруйска скочыла з балкона кватэры на пятым паверсе жылога дома. Яна засталася жывая. Як паведаміла  афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары 14 кастрычніка на вуліцы Карла Маркса.

Са шматлікімі траўмамі дзяўчыну даставілі ў Бабруйскую цэнтральную бальніцу. Абставіны здарэння высвятляюць следчыя Бабруйскага міжраённага аддзела Следчага камітэта.

БелаПАН