У Бабруйску затрыманая заяўніца мітынгу да Дня Волі
У рэгіёнах працягваецца прэвентыўнае затрыманне актывістаў з мэтай недапушчэння іх удзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю ўтварэння БНР.
23 сакавіка каля апоўначы пры выхадзе з бабруйскага офіса АГП была затрыманая лідарка бабруйскай суполкі АГП і бабруйскага аддзялення прафсаюза РЭП Галіна Смірнова.
Па інфармацыі мясцовага актывіста Уладзіміра Лазарава, Смірнову ўтрымліваюць у ізалятары часовага ўтрымання Бабруйска. Складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па артыкуле 23.34 КаАП.
Мяркуецца, што суд над актывісткай адбудзецца ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна (вул. Тухачэўскага, 5).
Паводле ПЦ «Вясна»
Фота praca-by.info