У Бабруйску збіраюць подпісы супраць знішчэння вядомай мазаікі
14 гадоў таму
У Бабруйску абвясцілі збор подпісаў пад зваротам да мясцовых уладаў з просьбай перагледзець рашэнне пра знішчэнне мазаікі на будынку гарадской лякарні хуткай медыцынскай дапамогі імя Марзона. Пра тое, што мазаіка апынулася ў небяспецы, стала вядома ў пачатку гэтага года.
Пано было створана ў 1968 годзе бабруйскім мастаком Сямёнам Абрамавым і за гэтыя гады зрабілася адным з вядомых месцаў горада. Але цяпер корпус лякарні хочуць знесці разам з ім.
Аўтары петыцыі просяць „зрабіць захады, каб не дапусціць парушэння заканадаўства і паспрыяць захаванню мазаікі праз рэканструкцыю, якая прадугледжвае перанос твора мастацтва на іншае месца або ў музейныя фонды”.