У Бабруйску знікла 14-гадовая школьніца



Міліцыя абвясціла вышук 14-гадовай жыхаркі Бабруйска Уладзіславы Бандарчук, якая 22 траўня пайшла з дому, і да гэтага часу яе месца знаходжання невядомае.

uladyslava_bandarchuk

Як паведамілі БелаПАН ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, дзяўчынка пайшла з дому на вуліцы Ульянаўскай каля 13.00.

Яе прыкметы: на выгляд 14 гадоў, рост 164 см, хударлявага целаскладу, плечы гарызантальныя, твар авальны, лоб сярэдні вертыкальны, бровы дугападобныя сярэднія, вочы блакітныя, нос прамы, аснова носа гарызантальная, вушы малыя трохкутныя, валасы прамыя светла-русыя да плячэй, носіць грыўку.

Была апранутая ў шэрую байку з капюшонам, чорныя ласіны, белыя красоўкі з матэрыі.

Грамадзян, якія бачылі дзяўчынку або якія маюць інфармацыю пра яе месцазнаходжанне, просяць паведаміць па тэлефоне ў Бабруйску 8-0225-77-61-84 альбо па тэлефоне 102.