У баі пад Ірпенем загінуў беларускі добраахвотнік



У баі пад Ірпенем загінуў беларускі добраахвотнік з батальёна Каліноўскага Зміцер Апанасовіч. Пра гэта піша тэлеграм-канал батальёна.

Паведамляецца, што батальён Каліноўскага ў час бою знішчыў тры адзінкі тэхнікі праціўніка. Апанасовіч быў цяжка паранены, памёр ад ран. Яму было 32 гады.

Гэта ўжо трэці беларус, які загінуў, абараняючы Украіну. Пасля баёў за Бучу пад Кіевам 4 сакавіка ад раненняў памёр Ілля Хрэнаў, а 12 сакавіка пад Кіевам загінуў Аляксей Скобля.