У Балгарыі ад гарачыні паміраюць людзі



У той час, калі ў Беларусі трымаецца прахалоднае надвор’е, у Балгарыі надышла сапраўдная спёка.

Ажно 5 чалавек закінула 1 ліпеня ў сталіцы Сафіі ў выніку моцнай гарачыні. Пра гэта паведаміў тэлеканал Nova з спасылкай на гарадскі цэнтр хуткай медыцынскай дапамогі.

Экстрэнныя службы балгарскай сталіцы памаглі ажно 260 людзям, якім стала кепска ад невыноснай спёкі. У суботу тэмпература ў Сафіі дасягнула +44 °C, у нядзелю +38 °C. Пры гэтым у ноч на панядзелак, 3 ліпеня, магчымыя моцныя навальніцы, паведамілі балгарскія метэаролагі.

„Чырвонае” папярэджанне пра экстрэмальную гарачыню ўвялі ў 17 рэгіёнах Балгарыі.

Беларускае Радыё Рацыя