У Баранавічах 40 гадоў не рамантуюць дарогу
У Баранавічах людзі з вуліц Наканечнікава і Дамашэвіцкай не могуць дакрычацца да начальства аб дапамозе. Іх прадстаўнік грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус ужо шмат гадоў абівае парогі са скаргамі, падпісанымі жыхарамі вуліц, а вынік нулявы.
Так было і ў нядаўні прыезд старшыні Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ліса, кажа Мікалай Чарнавус:
– На вуліцы Наканечнікава 40 гадоў лужа, усё абяцаюць, але ніхто не можа прыбраць – 40 гадоў. А дамашэвіцкая аб’яздная дарога і па ёй увесь транспарт ходзіць, а яна абсыпана пяском – пыл, бруд. Задаў пытанне наконт вуліцы Наканечнікава:”Калі зробіце дарогу?”. У першым квартале 2019 года прыходзіць мне адказ, што ў другім квартале.
Па словах Чарнавуса, пазней быў атрыманы адказ: у 4-м квартале. Але за гэты час будуць ваду з лужы адкачваць пасля дажджоў. Але пайшоў дождж – абяцанне, як заўсёды, забыта. З вуліцай Дамашэвіцкай таксама трэба чакаць, пакуль забудуецца суседні мікрараён Паўночны-2.
Чыноўнікі добра засвоілі 2 парадыгмы: трэба ветліва пасміхацца і абяцаць, абяцаць. На прыём грамадзян асабліва праблемныя вуліцы Наканечнікава 40 гадоў абяцанкі баранавіцкіх уладаў ліквідаваць лужу на вуліцы Наканечнікава жыхарамі ўспрымаюцца як анекдот.
Беларускае Радыё Рацыя